Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том 3
Вальмен Аладаў (автор), Станіслаў Асіноўскі (автор), Таццяна Бугжалёва (автор), Ларыса Лаўрэенка (автор), Ірына Махоўская (автор), Ірына Раманава (автор), Сяргей Сергачоў (автор), Міхаіл Тураўскі (автор), Захар Шыбека (автор)
Книга/Твердый переплет
Описание
У трэцім і апошнім томе калектыўнай манаграфіі даследуецца савецкі рознічны гандаль Беларусі ў 1921–1991 гг. і ў першым постсавецкім дзесяцігоддзі, калі рабіліся спробы яго рэфармавання. З улікам існавання планавай эканомікі, вялікая ўвага надаецца вывучэнню палітыкі партыйнасавецкай улады і каманднаадміністрацыйных мер у сферы рознічнага гандлю. Важнае месца займаюць сюжэты, прысвечаныя даследаванню практык захавання прыватнага гандлю, самазабеспячэння і выжывання жыхароў Беларусі ва ўмовах камуністычнага дыктату, нацысцкай акупацыі, Халакосту і постсавецкага эканамічнага крызісу 1990х гадоў. Тут жа падводзяцца вынікі вывучэння ўсёй гісторыі рознічнага гандлю на беларускіх землях. Робіцца перыядызацыя яго гісторыі, выяўляюцца беларускія асаблівасці, этапы фармавання прафесійных гандляроў, паказваецца эвалюцыя ролі дзяржавы, дасягненні і пралікі даследавання. Трохтомная манаграфія можа стымуляваць гісторыкаў да правядзення сацыяльнаэканамічных даследаванняў, яна ўзбагачае сучаснікаў гістарычным вопытам, які дапамагае зрабіць рознічны гандаль больш аптымальным для задавальнення патрэб беларускай дзяржавы і яе грамадзян.