Image
Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том 3

Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том 3

Вальмен Аладаў (author), Станіслаў Асіноўскі (author), Таццяна Бугжалёва (author), Ларыса Лаўрэенка (author), Ірына Махоўская (author), Ірына Раманава (author), Сяргей Сергачоў (author), Міхаіл Тураўскі (author), Захар Шыбека (author)

Book/Hardcover

64.00 €
Available

Description

У трэцім і апошнім томе калектыўнай манаграфіі даследуецца савецкі рознічны гандаль Беларусі ў 1921–1991 гг. і ў першым постсавецкім дзесяцігоддзі, калі рабіліся спробы яго рэфармавання. З улікам існавання планавай эканомікі, вялікая ўвага надаецца вывучэнню палітыкі партыйна­савецкай улады і камандна­адміністрацыйных мер у сферы рознічнага гандлю. Важнае месца займаюць сюжэты, прысвечаныя даследаванню практык захавання прыватнага гандлю, самазабеспячэння і выжывання жыхароў Беларусі ва ўмовах камуністычнага дыктату, нацысцкай акупацыі, Халакосту і постсавецкага эканамічнага крызісу 1990­х гадоў. Тут жа падводзяцца вынікі вывучэння ўсёй гісторыі рознічнага гандлю на беларускіх землях. Робіцца перыядызацыя яго гісторыі, выяўляюцца беларускія асаблівасці, этапы фармавання прафесійных гандляроў, паказваецца эвалюцыя ролі дзяржавы, дасягненні і пралікі даследавання. Трохтомная манаграфія можа стымуляваць гісторыкаў да правядзення сацыяльна­эканамічных даследаванняў, яна ўзбагачае сучаснікаў гістарычным вопытам, які дапамагае зрабіць рознічны гандаль больш аптымальным для задавальнення патрэб беларускай дзяржавы і яе грамадзян.

Product details

Product number
1447490
Product type
Book
ISBN
978-80-909750-4-0
Publication place
Prag
Publisher
Vesna / Вясна
Publication year
2026
Language
Belarusian
Binding
Hardcover
Number of pages
516