Твой анёл
Марыя Навасельска (автор)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Вось так жывеш сабе, бяжыш кудысьці, увесь час заняты звычайнымі справамі і клопатамі. А потым раптам падымаеш галаву і заўважаеш, што вакол адбываецца самае сапраўднае чараўніцтва. І калі ў гэты момант асьцярожна, каб не спалохаць, дазволіць яму наблізіцца, твой сьвет ужо ніколі ня будзе ранейшым. Чараўніцтва ўвойдзе ў тваё жыцьцё, стане добрым сябрам і абаронцам, а яшчэ зоркай, якая асьвеціць шлях да мараў, што зьдзяйсьняюцца. Так здарылася і з аўтаркай гэтай кнігі. Аднойчы на сьвітанку, дзесьці паміж сном і явай, проста зь неба пасыпаліся казкі. А потым пачалі прыходзіць героі – кожны са сваімі страхамі, цяжкасьцямі і марамі. Задача аўтаркі была простая: выслухаць, падтрымаць і дапамагчы зрабіць крок насустрач мары. А некаторым дзеля паскарэньня нават давялося выдаць чароўны штуршок.