Падземныя пераходы
Альгерд Бахарэвіч (автор)
Книга/Твердый переплет
Описание
Новы раман вядомага беларускага пісьменніка прысвечаны злабадзённай тэме жыцця і небыцця эмігрантаў з Беларусі. Як адаптавацца да чужога навакольнага свету? Што застанецца на пакінутых месцах на радзіме – кватэрах, лецішчах, работах? Як не страціць сувязь з Беларуссю, калі цябе бессвядома паглынае новая рэчаіснасць? Галоўныя героі рамана, сямейная пара беларусаў з Берліна, нечакана даведваецца пра запуск у Беларусі спецыяльнай дзяржаўнай Праграмы. На месца людзей, якія выехалі з краіны і не могуць вярнуцца, перасяляюць жыхароў расійскай «глыбінкі». Не проста перасяляюць, а прысвойваюць ідэнтычнасць з'ехаўшых – надаюць тыя ж імёны і прозвішчы, пашпарты, уладкоўваюць на папярэднія рабочыя месцы, засяляюць у кватэры былых насельнікаў. Што з гэтага выйдзе? Вас чакае неверагоднае літаратурнае падарожжа, дзе вам будзе цяжка не пазнаць самога сябе...