Image
Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага Княства Літоўскага

Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага Княства Літоўскага

Аляксей Шаланда (автор)

Книга/Мягкая обложка

27,00 €
В наличии

Описание

Новая праца Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі. Аўтар, у прыватнасці, упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў. Кніга мае ўніверсальны характар: гэта адначасова дапаможнік па геральдыцы, папулярны выклад гісторыі беларускіх шляхецкіх гербаў і навуковае даследаванне па геральдыцы і сфрагістыцы ВКЛ канца XІV–XVIII ст. Адсюль сапраўды можна даведацца аб вытоках геральдычнай традыцыі ў Беларусі, аб тым, як узаемаперасякаліся розныя знешнія ўплывы з Польшчы, Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін і накладваліся на мясцовы грунт са сваімі асаблівасцямі. Для кнігі Аляксея Шаланды характэрна грунтоўнасць высноў і цвёрдая абгрунтаванасць. Безумоўна, на постсавецкай прасторы гэтая кніга зойме адметнае месца, бо вылучаецца арыгінальнасцю і ў нечым сенсацыйнасцю пададзеных звестак.

Характеристики

Артикул
1448510
Тип товара
Книга
ISBN
978-985-9034-61-9
Место издания
Warsaw
Издатель
Andrei Yanushkevich Publishing
Год издания
2026
Язык
белорусский
Обложка
Мягкая обложка
Размеры
13,0 x 20,0 см