Image
Дгаммапада. Вершаваная мудрасць Будды

Дгаммапада. Вершаваная мудрасць Будды

Книга/Мягкая обложка

28,00 €
В наличии

Описание

Першае беларускае выданьне адной з найбольш папулярных кніг палійскага канону. На беларускую мову яе пераклаў паэт і буддыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага онлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies. Гэтая кніга – спроба перадаць па-беларуску старажытную мудрасьць, якая праз стагодзьдзі працягвае гаварыць з чалавекам пра боль, спакой, страх, волю, сьвядомасьць і шлях да ўнутранай раўнавагі. Зборнік вершаваных афарызмаў, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку буддызму Будду Шак'ямуні (сьвецкае імя Сіддгартха Гаўтама, 563–483 да н. э.), належыць да самых папулярных кніг Тыпітакі – палійскага канону буддызму. Перадаваныя вусна з пакаленьня ў пакаленьне, Буддавы прынагодныя вершаваныя выслоўі адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы ягонага вучэньня і тычацца адвечных чалавечых тэмаў, такіх як старасьць, шчасьце, гнеў, прагнасьць, загана, цнота ды іншыя.

Характеристики

Артикул
1447970
Тип товара
Книга
Место издания
Warsaw
Издатель
RozUM Media
Год издания
2026
Язык
белорусский
Обложка
Мягкая обложка
Количество страниц
220
Размеры
12,0 x 18,0 см