Адвечным шляхам
Ігнат Канчэўскі (автор)
Книга/Твердый переплет
Описание
У кнізе змяшчаецца эсэ «Адвечным шляхам», упершыню апублікаванае ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучына» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч. Яго аўтар – вілянчук Ігнат Канчэўскі (1896–1923), які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім (1901–1931) стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія ляглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у XXІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя. Твор публікуецца на беларускай мове ў сучаснай стылістычнай і арфаграфічнай рэдакцыі, з навукова-папулярнымі каментарыямі, каб зрабіць прачытанне даступнейшым носьбітам беларускай мовы ў нашыя дні. Гэтая кніга выйшла ў межах акцыі «33 кнігі для іншай Беларусі», якая мае на мэце паспрыяць выхаду прынамсі 33 кніг, якія ў цяперашніх умовах не могуць пабачыць свет у Беларусі. Праект, заснаваны беларускай перакладчыцай, рэдактаркай, сябрам Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі Ірынай Герасімовіч разам з пісьменнікам, драматургам Лукасам Бэрфусам і прафесарам, кіраўніком Інстытута славістыкі Цюрыхскага ўніверсітэта Сільвіяй Засэ.