(Не) выкраслены. Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі
Настасся Панкратава (author)
Book/Hardcover
Description
Характэрнай рысай беларускага тэатра першай паловы 2020‑х гадоў стала маштабнае выкрэсліванне дзеячаў (а часам і цэлых тэатраў) з гісторыі айчыннага мастацтва. Паўсюднае выкасоўванне закранула тэатразнаўства. Кагосьці проста перасталі публікаваць, некаторым давялося з’ехаць за мяжу. Тыя, хто змог працягнуць сваю дзейнасць унутры Беларусі, пачалі пісаць больш асцярожна, Кіраўніцтва медыяў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, імкнецца пазбягаць прозвішчаў тых, хто трапіў у так званыя чорныя спісы. У шырокай публікі больш няма доступу да артыкулаў, гістарычных тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій, апублікаваных на старых сайтах дзяржаўных газет «Літаратура і мастацтва» і «Культура», часопіса «Мастацтва». Тэатральныя тэксты таксама сталі ахвярай барацьбы дзяржавы з незалежнымі медыямі. Разам з інфармацыйнымі рэсурсамі зніклі рэцэнзіі і інтэрв’ю, якія там публікаваліся. Кніга Настассі Панкратавай вяртае ў тэатразнаўчы дыскурс частку тэкстаў, да якіх у Беларусі быў перакрыты – з рознай ступенню поспеху – вольны доступ. У ёй – выбраныя артыкулы, якія выходзілі як у дзяржаўных СМІ, так і на незалежных рэсурсах. Яна дапамагае аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі. Пасля 2020 года сістэматычная праца айчынных тэатральных крытыкаў парушаная, што добра бачна на прыкладзе гэтай кнігі, дзе аналітычныя матэрыялы апошніх пяці гадоў часцей уяўляюць сабой абагульненні за дванаццаць месяцаў ці вынікі вялікіх фестываляў.