Image
(Не) выкраслены. Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі

(Не) выкраслены. Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі

Настасся Панкратава (Verfasser)

Buch/Hardcover

44,00 €
Lieferbar

Beschreibung

Характэрнай рысай беларускага тэатра першай паловы 2020‑х гадоў стала маштабнае выкрэсліванне дзеячаў (а часам і цэлых тэатраў) з гісторыі айчыннага мастацтва. Паўсюднае выкасоўванне закранула тэатразнаўства. Кагосьці проста перасталі публікаваць, некаторым давялося з’ехаць за мяжу. Тыя, хто змог працягнуць сваю дзейнасць унутры Беларусі, пачалі пісаць больш асцярожна, Кіраўніцтва медыяў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, імкнецца пазбягаць прозвішчаў тых, хто трапіў у так званыя чорныя спісы. У шырокай публікі больш няма доступу да артыкулаў, гістарычных тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій, апублікаваных на старых сайтах дзяржаўных газет «Літаратура і мастацтва» і «Культура», часопіса «Мастацтва». Тэатральныя тэксты таксама сталі ахвярай барацьбы дзяржавы з незалежнымі медыямі. Разам з інфармацыйнымі рэсурсамі зніклі рэцэнзіі і інтэрв’ю, якія там публікаваліся. Кніга Настассі Панкратавай вяртае ў тэатразнаўчы дыскурс частку тэк­стаў, да якіх у Беларусі быў перакрыты – з рознай ступенню поспеху – вольны доступ. У ёй – выбраныя артыкулы, якія выходзілі як у дзяржаўных СМІ, так і на незалежных рэсурсах. Яна дапамагае аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі. Пасля 2020 года сістэматычная праца айчынных тэатральных крытыкаў парушаная, што добра бачна на прыкладзе гэтай кнігі, дзе аналітычныя матэрыялы апошніх пяці гадоў часцей уяўляюць сабой абагульненні за дванаццаць месяцаў ці вынікі вялікіх фестываляў.

Produktdetails

Artikelnummer
1445935
Produkttyp
Buch
ISBN
978-1-915601-87-2
Erscheinungsort
London
Verlag
Skaryna Press
Erscheinungsjahr
2026
Sprache
Weißrussisch
Einband
Hardcover
Seitenzahl
508