Свабода як біяграфія
Книга/Мягкая обложка
Описание
«Свабода як біяграфія» – васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі апошняга паўстагоддзя. Іх словы адкрываюць глыбіню асабістага досведу і паказваюць фармаванне новай грамадзянскай свядомасці. Кніга створана як цэласны аповед, дзе індывідуальныя гісторыі складаюцца ў агульны партрэт пакалення. Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025: Зоя Белахвосцік, Генадзь Верацінскі, Уладзімір Вялічкін, Аляксандр Гарцуеў, Алег Груздзіловіч, Наталля Дуліна, Максім Жбанкоў, Андрэй Завадскі, Аляксандр Капуцкі, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Зося Кустава, Любоў Лунёва, Віктар Марчук, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Сухій, Сяргей Сыс.