Беларуская літаратура пасля 1986 года. Новы погляд
Книга/Мягкая обложка
Описание
Выданне «Беларуская літаратура пасля 1986 года: новы погляд» складаецца з дзвюх частак (тэксты на беларускай і польскай мовах). Першая змяшчае навуковыя тэксты, падрыхтаваныя выкладчыкамі кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, дактарантамі Доктарскай школы гуманітарных навук (у тым ліку выпускнікамі кафедры беларусістыкі) Варшаўскага ўніверсітэта і незалежнымі даследчыкамі з Беларусі і іншых еўрапейскіх краін. Другая – кароткія эсэ, рэцэнзіі і ўспаміны навукоўцаў, літаратурных крытыкаў і пісьменнікаў. Усе гэтыя тэксты маюць на мэце прадставіць літаратурны працэс у Беларусі і даследаваць яго спецыфіку, прапаноўваючы свежы погляд на з'явы, ужо вядомыя і апісаныя даследчыкамі беларускай літаратуры – як у Беларусі, так і ў Польшчы. Важна адзначыць, што сярод аўтараў манаграфіі ёсць удзельнікі гэтага працэсу – Алесь Аркуш, Ігар Сідарук, Віктар Жыбуль, Вольга Гапеева і Таццяна Козік.