Image
Цела мігдалу

Цела мігдалу

Ганна Шакель (автор)

Книга/Мягкая обложка

25,00 €
В наличии

Описание

«Цела мігдалу» – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса. Ганна Шакель – паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1998 годзе ў Маладзечне. Атрымала адукацыю ў МДЛУ. Навучалася ў Беларускім Калегіюме і Школе маладога літаратара «W/Rights». Публікавалася ў выданнях «Маладосць» і «Дзеяслоў». У 2022 творы ўвайшлі ў «Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт». Асобныя творы перакладзеныя на англійскую, нямецкую, украінскую, нарвежскую мовы.

Характеристики

Артикул
1445368
Тип товара
Книга
Издатель
Вільма
Год издания
2025
Язык
белорусский
Обложка
Мягкая обложка