Паркер
Маціяс Гёрыц (автор), Галіна Скакун (переводчик)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Яго сябра, дасведчаны гулец на палітычнай сцэне Германіі, запрасіў яго стаць медыя-кансультантам і аўтарам прамоў для перспектыўнага маладога палітыка. Паркер прагне перамогі, яму патрэбны кантракт і грошы. Але больш за ўсё яму патрэбны новы пачатак. Кніга Паркера пра коўчынг стала бестселлерам і прынесла яму сусветную рэпутацыю генія рыторыкі. Ён нават быў запрошаны паўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Але з таго часу мінула багата гадоў, і цяпер ён перажывае свой пераломны момант. Так выглядае, што ён ніколі па-сапраўднаму не здолеў спыніцца і перавесці дыханне з таго моманту, як студэнтам з’ехаў у ЗША. Паркер – працоўны качэўнік з глабальнымі сувязямі – заўсёды гатовы кінуць усё і з’ехаць, калі нехта становіцца да яго занадта блізкі. Таму апошняя дзяўчына яго і кінула. Цяпер ён зноў у Германіі. І Анэлі Шнайдэр, амбіцыйная і загартаваная памочніца яго новага кліента, кідае яму штораз новыя выклікі. Раман Маціяса Гёрыца – гэта захапляльная гісторыя інтрыг, улады і кахання, якая даследуе непераадольную спакусу поспеху і ягонага кошту.