
Час сэканд хэнд
Святлана Алексіевіч (автор)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» – пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр – шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом – апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «Час сэканд хэнд» – пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі XX стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта – трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.