
Спроба экспэрыментальнага канструяваньня сябе. Кніга 2
Макс Шчур (автор)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Новая кніга лаўрэата прэміі Гедройця (2016) Макса Шчура «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» – сапраўдны эксперымент па рэканструкцыі дасяжнай мінуўшчыны, які адбываўся на працягу двух з паловай гадоў, 2022–25. Кніга – белетрызаваная аўтабіяграфія. Сам аўтар азначае жанр кнігі як «мэм-угáры». Ягоная спроба зразумець, чым ёсць само па сабе і як узнікае асобна ўзятае чалавечае «я», падаецца з уласцівым аўтару гумарам, часта на мяжы здзеку: не толькі з чытача, але і з сябе самога. Дзеянне другой кнігі, «Досьвед», пачынаецца ў 1994-м і заканчваецца ў 2006 годзе. Навучанне ў Менскім лінгвістычным універсітэце, анархісцкая тусоўка, sex drugs rock'n'roll, «Менская вясна», «суткі», уцёкі з Беларусі, лагер бежанцаў, жыццё на сквоце, пражскі эмігранцкі асяродак, праца на Радыё Свабода, хаатычныя каханні, гісторыя алкагалізму і псіхічнай хваробы – усё гэта складае зьмест другой кнігі ўспамінаў. Ніякіх падрабязнасцяў, у тым ліку інтымных, аўтар ад чытачоў не хавае. Падобна шчырай кнігі ў белліце яшчэ не было.