
Сэр Гавейн і Зялены Рыцар
Ігар Куліков (переводчик)
Книга/Твердый переплет
Описание
Ананімная паэма канца XIV ст. «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» справядліва лічыцца адной з пярлін сярэднявечнай англійскай літаратуры. Яна шматкроць перакладалася не толькі на сучасную англійскую, але і на іншыя еўрапейскія мовы. Дж. Р. Р. Толкін, найвядомейшы перакладчык паэмы, ставіў яе ў адзін шэраг з найлепшымі творамі «бацькі англійскай паэзіі» Джэфры Чосера. «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» цікавы не толькі сваім зместам як выдатны рыцарскі раман, але і формаю, бо напісаны даўнім алітэрацыйным вершам з элементамі рыфмаванага ямба, а мова яго ўтрымлівае шмат дыялектызмаў і архаізмаў. Усе гэтыя асаблівасці твора як мага захоўваюцца ў беларускім перакладзе, які вылучаецца яшчэ і тым, што выкананы непасрэдна з сярэднеанглійскай мовы. Рэч у тым, што праз папулярнасць творчасці Дж. Р. Р. Толкіна многія пераклады гэтай паэмы робяцца не з арыгінала, а з Толкінавага перакладу на сучасную англійскую. Такімі, напрыклад, з'яўляюцца польскі і ўкраінскі пераклады. Акрамя ўласна паэмы, кніга змяшчае цэлую нізку артыкулаў, якія дапамогуць вам лепей зразумець і ацаніць гэты твор. Калі вы нічога не ведаеце пра артурыяну, тае бяды: першы артыкул у кнізе прысвечаны акурат ёй, і з яго вы даведаецеся і пра гісторыю з'яўлення легендаў пра Артура ды яго рыцараў, і пра асноўныя творы цыкла, і пра кароткі змест самых асноўных з іх. Калі вы нічога раней не чулі пра сярэднеанглійскую мову, то другі артыкул дасць вам сякое-такое ўяўленне і пра яе, і пра тое, чым яна розніцца ад сучаснай англійскай. Калі вас інтрыгуе, што такое «алітэрацыйны верш», якім напісана паэма, то і пра гэта вы дазнаецеся з беларускага выдання паэмы: трэці артыкул кнігі ёсць вычарпальным дайджэстам ключавых сучасных манаграфій і дысертацый, прысвечаных алітэрацыйнаму вершу. Нічога падобнага, акрамя як на англійскай, вы не знойдзеце. Урэшце, апошні, чацвёрты, артыкул тлумачыць, па якіх правілах рабіўся пераклад і чаму ён атрымаўся такі незвычайны (але не больш незвычайны за арыгінал!).