
Кніга Льва. Выбранае
Багдан Ігар Антоныч (автор)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Багдан Ігар Антоныч (Богдан Ігор Антонич, 1909–1938) – самабытны паэт, класік украінскай літаратуры. «Кнігу Льва» склалі выбраныя творы, якія ўваходзілі ў тры прыжыццёвыя зборнікі паэта («Вітанне жыцця», 1931; «Тры пярсцёнкі», 1934; «Кніга Льва», 1936), два пасмяротныя («Зялёнае евангелле», 1938; «Ратацыі», 1938), а таксама тэксты, што не змяшчаліся ў асобных выданнях, у тым ліку і ў падрыхтаваным самім аўтарам (але не надрукаваным) зборніку «Вялікая гармонія» [1932–1933]. У раздзел «Накіды, планы, фрагменты» ўключаныя асобныя матэрыялы з запісных кніжак паэта. Завяршае збор выбраных твораў яго прамова «Становішча паэта», выказаная пры атрыманні 1 студзеня 1935 г. літаратурнай узнагароды. Пераклады з украінскай здзейсненыя найлепшымі паэтамі XX стагоддзя, сярод якіх Эдуард Акулін, Мікола Аляхновіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, а таксама ўкладальнік і каментатар выдання Вячаслаў Рагойша. Празаічныя фрагменты для выдання перастварыла Таццяна Кабржыцкая. У якасці эпіграфаў выкарыстаныя ўрыўкі з прадмоў Ніла Гілевіча і Дмытра Паўлычкі да папярэдняга варыянта гэтага зборніка, які пабачыў свет у 2011 годзе ў выдавецтве «Каменяр» (Львоў) невялікім накладам. Новае выданне, здзейсненае праз 12 гадоў, – добрая магчымасць для беларускага чытача адкрыць для сябе творчасць аўтара-мадэрніста, які аказаў каласальны ўплыў на развіццё ўкраінскай паэзіі ў XX стагоддзі.