
Кар’ера Ныкадыма Дызмы
Тадэвуш Даленга-Мастовіч (автор)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Дзеянне адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка Кабарова пад Гродна. Галоўны герой – правінцыял, чалавек без адукацыі, выхавання, прынцыпаў і асаблівых здольнасцей, гультай, прайдзісвет – воляю камбінацый становіцца не абы-кім, а старшынём Нацыянальнага Збожжавага Банку. Дзякуючы свайму метаду – меней гаварыць і болей падслухоўваць – Дызма выдае чужыя думкі за свае і робіцца сваім сярод арыстакратыі, атрымлівае ўласныя грошы, каханне жанчын і ўсеагульную любоў як уладальнік «моцнай рукі». Прэзідэнт Рэспублікі ў крызісны момант прапануе яму ўзначаліць урад… Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898–1939) – празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Трагічна загінуў на самым пачатку Другой сусветнай вайны. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. Па-беларуску ў 2016 годзе ў выходзіў яго раман «Знахар».