
І ўзыходзіць сонца
Эрнэст Хемінгуэй (автор), Юрка Гаўрук (переводчик)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Знакаміты раман Эрнэста Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)» шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. Кніга выходзіць у перакладзе Юркі Гаўрука, які ўпершыню з'явіўся на свет па-беларуску ў далёкім 1976 годзе. Сёння, пасля нападу Расіі на Украіну, чытанне Хемінгуэя зноў становіцца актуальным. Яго жорсткая, мужчынская проза з пацыфісцкім запалам распавядае пра пасляваеннае «загубленае пакаленне», пошукі маладых людзей сябе ў новай рэчаіснасці, дзе былі знішчаны ўсе іх ранейшыя ідэалы і мары. Раман «І ўзыходзіць сонца» (вядомы таксама пад назвай «Фіеста»), упершыню апублікаваны ў 1926 годзе, быў напісаны Хемінгуэем за некалькі месяцаў і зрабіў яго ў адначассе знакамітым. Твор заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара – яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе. Галоўныя героі рамана – маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў крывавых баях Першай сусветнай вайны, перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры. Яны ўвайшлі ў гісторыю як цынічнае і расчараванае «загубленае пакаленне». Хемінгуэй паказвае дэзарыентацыю гэтага пакалення ў скупой прозе, пазбаўленай сентыментальнасці і квяцістых выразаў. Тут выразна праяўляецца знакаміты «тэлеграфны» стыль аўтара. Пісьменнік амаль не распрацоўвае ўнутранае жыццё галоўных герояў рамана. Утойваючы ключавыя дэталі іх псіхічнага і эмацыянальнага стану, Хемінгуэй перадае фундаментальную пустэчу жыцця эмігрантаў.