
Вядзьмар. Кніга 2, Меч наканавання
Анджэй Сапкоўскі (автор), Кацярына Маціеўская (переводчик)
Книга/Твердый переплет
Описание
У «Мячы наканавання», другой кнізе вядзьмарскага цыкла Анджэя Сапкоўскага, Геральт з Рывіі не толькі сутыкнецца з новымі выклікамі і новымі пачварамі, але і выпрабуе на жыццяздольнасць маральныя прынцыпы ведзьмара і чалавека. Ці існуе мяжа магчымага? Ад каго патрабуецца крыху ахвярнасці? Ці варта кпіць з наканавання, пакуль яно не кпіць з цябе? Як заўсёды ў Сапкоўскага, у канцы ўсё аказваецца трошкі не тым, чым падавалася спачатку. Падарожжа працягваецца… Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта – адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце. Пераклад лаўрэата Прэміі Карласа Шэрмана Кацярыны Маціеўскай.