
Жаўнеры БНР
Алег Латышонак (автор), Алесь Пашкевіч (редактор)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Кніга Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917–1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны эсэ пра ген. С. Булак Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы прысьвечаныя розным аспэктам жыцьця і дзейнасьці генерала. Гэтыя два блокі папоўненыя шматлікімі артыкуламі прысьвечанымі паасобным беларускім фармаваньням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспэктам змаганьня за БНР. Асобны блок ствараюць артыкулы прысьвечаныя ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганьні за незалежную Беларусь. Чацьвёртае выданьне кнігі папаўняе «Прадмова» прафэсара Варшаўскага Ўнівэрсытэту Юры Грыбоўскага.