
Іншае імя любові
Сяргій Жадан (автор), Таня Пухнаўцава (иллюстратор)
Книга/Мягкая обложка
Описание
Сяргій Жадан – культавы ўкраінскі паэт, а таксама празаік, эсэіст, музыка, актывіст і валанцёр, адзін зь лідэраў грамадзкай думкі. Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Старабельску. Жыве ў Харкаве. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх «Цытатнік» (1995), «Баляды пра вайну і адбудову» (2000), «Гісторыя культуры пачатку стагодзьдзя» (2003), «Марадона» (2007), «Агнястрэльныя й нажавыя» (2012), «Жыцьцё Марыі» (2015), «Сьпіс караблёў» (2020) ды інш. Выдаў празаічныя кнігі «Біг Мак» (2003), «Дэпэш Мод» (2004), «Anarchy in the UKR» (2005), «Гімн дэмакратычнай моладзі» (2006), «Варашылаўград» (2010), «Мэсапатамія» (2014), «Інтэрнат» (2017). Удзельнік музычных праектаў «Жадан і сабакі», «Лінія Манэргейма», «роздІловІ». Перакладае паэзію з ангельскай, нямецкай, польскай, беларускай моваў. Перакладаецца а дзясяткі моваў. Па-беларуску выходзілі пяць празаічных кніг, а таксама два зборнікі паэзіі. Ляўрэат шматлікіх узнагародаў, сярод якіх Кніга году BBC (тройчы), Прэмія імя Джозэфа Конрада, Прэмія Angelus, Прэмія міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, Прэмія Ганны Арэндт за палітычнае мысьленьне. У верасьні 2022 году Польская акадэмія навук вылучыла Сяргія Жадана на Нобэлеўскую ўзнагароду. Беларускі пераклад Андрэя Хадановіча.