Татуля Манюшка
Катажына Гузар-Чуб (author), Марта Турнау (editor), Андрэй Скурко (translator)
Book/Hardcover
Description
«Татуля Манюшка, або Рыфмаваная біяграфія бацькі польскай і беларускай оперы» – гэта кніга, якая ў займальнай форме знаёміць маленькіх чытачоў з жыццём і творчасцю славутага кампазітара Станіслава Манюшкі. Выданне выйшла ў межах папулярнай серыі małe PWM выдавецтва Polskie Wydawnictwo Muzyczne, якая адкрывае дзецям свет выдатных кампазітараў: Шапэна, Манюшкі, Шыманоўскага і іншых. Гісторыя напісана ад імя дачок Станіслава Манюшкі. Яна паказвае класіка як звычайнага чалавека і любімага тату, які гадаваў дзесяць дзяцей. Праз вясёлыя вершаваныя гісторыі чытач даведаецца, як кампазітар ствараў музыку сярод хатняга тлуму, чым захапляўся і якім быў яго штодзённы побыт.