Снежная фея
Юлія Верамей (author), Юлія Астрэйка (illustrator)
Book/Hardcover
Description
Зборнік вершаў для дзяцей «Снежная фея» – гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды. Кніга прызначана для сямейнага чытання і стане выдатным падарункам у перадсвяточны час. А вы ведаеце, дзе жывуць снежныя феі і якія на смак сняжынкі? Што хаваецца ў кішэнях зімовага чарадзея? Хутчэй разгортвайце гэтую кнігу і вы імгненна апыняцеся ў казачнай зіме, поўнай прыгод і светлага хараства! Зборнік з дваццаці шасці вясёлых вершаў запрашае ў гульню малых і вялікіх. Вас чакаюць жартаўлівыя рыфмаванкі, вершы-азбукі і вершыкі-шыфроўкі, а яшчэ процьма сюрпрызаў! Юлія Верамей – паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, атрымала ступень магістра ў Гамбургскім універсітэце. Валодае шасцю мовамі. Стварае арыгінальныя дзіцячыя вершы – вершы-азбукі, вершы-шыфры і вершы-малюнкі, поўныя фантазіі, дабрыні і гульні слоў.