Нядзеянне
Зоф'я [Залеска Залеска Софья} (author), Кацярына Маціеўская (translator)
Book/Softcover
Description
Што аб’ядноўвае такіх розных герояў гэтай кнігі? Чаму яны адмаўляюцца дзейнічаць альбо свядома, нават дэманстратыўна лянуюцца, марнуюць час і талент, практыкуюць маўчанне і няўдачы? Заходняя культура ўхваляе актыўнасць, а бяссілле атаясамлівае з хваробай. На таго, хто адмаўляецца дзейнічаць, глядзяць падазрона. Але ў свеце войнаў і жахлівай няроўнасці, свеце, дзе ўсяго, у тым ліку зняверу, зашмат, нядзеянне робіцца выйсцем, спосабам уратаваць свабоду і годнасць. Аўтарка складае суб’ектыўны каталог нядзеянняў. На старонках кнігі з’яўляюцца, сярод іншых, Арцюр Рэмбо, Дж. Д. Сэлінджэр, Франц Фішар, гераіні раманаў Элены Ферантэ, Ралан Барт, ананімныя жанчыны да любых паслуг, Ральф Элісан, дзеці, што пакутуюць на сіндром адмаўлення, альтэрнатыўныя творцы «Культуры Зборкі». Вывучэнне іх матывацыі – нагода задумацца над станам сучаснай культуры і стратэгіямі творцаў у час, што патрабуе ад нас сутаргавай актыўнасці.