Image
Пентаквантар

Пентаквантар

Арцём Шуканаў (author)

Book/Softcover

76.00 €
Available

Description

Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, – гэта развіццё жанру з прыстаўкай «пост». «Пентаквантар» – менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах «Крыптаномікону» і «Лавіны» Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад «Штама Андрамеда» Майкла Крайтана і «Нэйрамансера» Уільяма Гібсана. Нягледзячы на тое, што «Пентаквантар» – гэта аўтарскі дэбют, да сюжэту Арцём Шуканаў падышоў з размахам. Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер. Перад вамі дэбютны раман Арцёма Шуканава, які задаўся аднойчы пытаннем «А што я зрабіў у свае годы для кіберпанку?» і вырашыў спакусіцца на нешта значнае. Не клапоцячыся пра наступствы, ён распахнуў літаратурныя дзверы нагою, адразу выкаціўшы на суд чытача буйны і эпічны саенс-фікшан раман. «Пентаквантар» – жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.

Product details

Product number
1443360
Product type
Book
ISBN
978-83-68016-62-8
Publication place
Krakow
Publisher
Gutenberg Publisher
Publication year
2025
Language
Belarusian
Binding
Softcover
Number of pages
640
Weight
2.19 lb