Панове, паднапружцеся!
Элізабэт Бадэнтэр (author), Уладзіслаў Гарбацкі (translator)
Book/Softcover
Description
Эсэ прысьвечана страйку ўлоньняў, які хвалюе сьвет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў XX стагодзьдзі кабеты ў заходнім сьвеце нечакана распачалі гэты страйк насамрэч. І нам усім цяпер давядзецца жыць зь ягонымі наступствамі. Дэмографы, сацыёлягі, палітыкі і эканамісты, якія спрабуюць разабрацца з гэтай зьявай, часта не прыслухоўваюцца да фэмінісцкіх аргумэнтаў. І дарма, на думку Э. Бадэнтэр, бо такім парадкам ігнаруецца ціхі і глыбокі бунт кабетаў, які праяўляецца ў адмове ад мацярынства – часовай або прынцыповай і канчатковай. Гэтае эсэ актуальнае і для Беларусі, дзе, як і ва ўсёй Эўропе, крытычна зьніжаецца нараджальнасьць. Пасьля 2020 году беларускія ўлады чатыры гады не публікавалі зьвестак аб нараджальнасьці і сьмяротнасьці. Толькі нядаўна Белстат падзяліўся інфармацыяй за 2024 год, якая не выглядае аптымістычнай.