
Цягнік да Познаня. Зборнік эсэ
Аляксей Правалоцкі (author)
Book/Softcover
Description
Аляксей Правалоцкі нарадзіўся ў Менску. Працаваў выкладчыкам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Некаторы час жыў у Адэсе, потым з’ехаў у Варшаву. Дэбютная кніга «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» выйшла ў 2024 годзе. Другая кніга аўтара «Цягнік да Познаня» – пяцьдзясят гісторый пра жыццё без каталіцкага пашпарта і спробу намацаць абрысы новай краіны. Гэта серыя партрэтаў сапраўдных людзей, збольшага палякаў, выхапленых у розных польскіх гарадах і прапушчаных праз эмігранцкі досвед, настальгію і водгалас беларускай траўмы. Некаторыя персанажы з’яўляюцца толькі раз, некаторыя ўсплываюць у розных гісторыях. «Цягнік да Познаня» – пераможца конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» за 2024 год у намінацыі «Нон-фікшн».