
Строй
Кацярына Ваданосава (author)
Book/Softcover
Description
Як выглядала полацкая княгіня XI стагоддзя? Што магла насіць юная каралева Бона? А шляхцянка часоў Паўстання з гадоў 1863–1864? Колькі мільёнаў крыжыкаў трэба вышыць, каб рэканструяваць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Калінкавічы? Залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, неверагодна выкшталцоныя прадметы гардэроба беларускіх сялянак, на стварэнне якіх сыходзяць месяцы, і нават гады працы – усё гэта вы зможаце пабачыць у межах выстаўкі. Кожны строй – гэта не толькі мастацкі твор, але і вынік навуковага даследавання. Яны выкананыя з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік працы з тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне. Кожны элемент адзення і аксесуар мае адпаведнік у гістарычных крыніцах. Натхніцеся талентам і густам нашых продкаў!