Image
Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі

Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі

Гінтарас Граяускас (author), Сабіна Брыло (translator)

Book/Softcover

28.00 €
Available

Description

«Біць альбо не біць?» – маральная дылема рыцара. Герой аповесці Гінтараса Граяускаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння – забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць, каб цябе прызналі за таго, кім ты заяўлены. Але «штосьці пайшло не так». Два антаганісты – рыцар і дракон – замест таго, каб біцца, пачынаюць размаўляць. Чытач робіцца слухачом захапляльных гісторый, у якіх рэальныя гістарычныя падзеі і персанажы пераплятаюцца з фантазіямі, поўнымі гумару і філасофіі. Гінтарас Граяускас (Gintaras Grajauskas) – вядомы паэт, перакладчык, драматург, музыкант. Яго творы выходзілі шмат на якіх мовах; проза беларускаю выдаецца ўпершыню. Пераклад з літоўскай мовы Сабіны Брыло. Аўтар і перакладчыца выказваюць падзяку Саюзу пісьменнікаў Літвы (Lietuvos rašytojų sąjungai) за спрыянне перакладу кнігі і Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў за тое, што кніга пабачыла свет.

Product details

Product number
1441145
Product type
Book
ISBN
978-83-67471-36-7
Publication place
Belastok
Publisher
SURMA
Publication year
2025
Language
Belarusian
Binding
Softcover
Number of pages
152