Image
Боў і мерць у Хротне

Боў і мерць у Хротне

Дзяніс Трусаў (author)

Book/Softcover

20.40 €  24.00 €  -15%
Available

Description

Кніга Дзяніса Трусава «Боў і мерць у Хротне» гэта беларускі Twin Peaks і Silent Hill, пастмадэрнісцкі раман-пазл аб самасвядомасці і раскаянні, які даследуе тэму памежжа, гэта моўная прыгода і нечаканая науковая фантастыка з хрысціянскай і будыйскай падаплёкай, у якой перапляліся мовы і эпохі і ў якой галоўнаму герою трэба пазбавіцца ад уласнага трупа і успомніць назву краіны, з якой ён родам. Дзяніс Трусаў – паэт, музыка і празаік з Гародні. Нарадзіўся ў 1978 годзе. Першыя публікацыі з’явіліся ў гарадзенскіх газетах «Моладзевы Кур’ер» і «Вечаровая Гародня». У 1996 годзе выйшла складанка вершаў ў брашурцы Гарадзенскага Універсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 2000 годзе, з’ехаў жыць і працаваць у Польшчу. У 2001 годзе вершы Трусава, перакладзеныя на польскую мову Янам Леанчуком, былі надрукаваны ў альманаху EPEA (Беласток). Наступнай кнігай была складанка паэзіі пад псеўданімам Дзіна Мележ (Гародня, 2008). Потым у 2019 годзе ў выдавецтве Галіяфы выйшла складанка аповедаў «Про Мутю», а ў 2021 у тым жа выдавецтве была надрукавана кніга-складанка малой прозы (разам з музычным альбомам, даступным на старонках выдання ў выглядзе QR-кодаў) на беларускай мове пад назвай «Слоў моб». У 2023 пад рэдакцыяй Георгія Барташа выйшаў раман «Боў і мерць у Хротне» на рускай мове – як у папяровай версіі (Гародня, ЮрСа Прынт), гэтак і ў лічбавай (выдавецтва Логвінаў). У 2025 перапрацаваны тэкст раману выдадзены па беларуску у Беластоку Фондам Kamunikat.org.

Product details

Product number
1441137
Product type
Book
ISBN
978-83-67937-54-2
Publication place
Belastok
Publisher
Фонд Kamunikat.org
Publication year
2025
Language
Belarusian
Binding
Softcover
Number of pages
194