Image
Ласачка босачка

Ласачка босачка

Ула Кароткі (author)

Book/Softcover

21.60 €  24.00 €  -10%
Available

Description

Аўтар праекту – Ула Кароткі – мастак зь Менску, які цяпер базуецца ў Брэмэне й Гронінгене. Бабуля Улы – Баба Маня – жыла ў вёсцы Рухава Старадаросскага раёну й лекавала людзей замоўнымі шэптамі. Цягам дзесяці гадоў яна спрабавала перадаць свае веды дачкам ды ўнучкам, але іх пагадзілася запісаць толькі адна Ўладава цётка з Масквы. Яны ляжалі схаваныя на яе палічцы ў нататніку больш за 20 гадоў. Беларускія шэпты, аднак, – гэта ня проста тэксты. Гэта калектыўная практыка, якая можа быць пражытая толькі ў гучаньні, паўтарэньні й сумесным перажываньні. Складана ўявіць гэта ў сёньняшнім кантэксьце, калі людзей, што вызначаюць сябе як шаптуху ці шаптуна ўсё менш. Да практыкі ставяцца як да чысткі гісторыі з сваім кантэкстам і сэнсам, ставяцца як да скарба мінуласьці. У «ласачцы-босачцы» выкарыстоўваецца іншы падыход. Падчас 9 сэсій з 15 аўтаркамі й аўтарамі й адным нязьменным аўтарам-мадэратарам атрымалася 15 паэтычных тэкстаў на грунце замоў Бабы Мані. Гэта зусім іншыя тэксты з сваёй паэтыкай, рытмам і накіраванасьцю. Тэксты станавіліся выказваньнем пра гвалт і ваду, спасылаліся на мэмы й крымінальны кодэкс, практыка дапамогі зажыла наноў у калектыўным гучаньні. Акрамя гэтага паэтычнага экспэрымэнта ў зіне ёсьць тры эсэ Улы. Першае тлумачыць тое, як праходзілі сэсіі і як яны паступова зьмяняліся, абрастаючы правіламі. Другое расказвае пра гісторыю Бабы Мані й ідэю аб прызначэньні, якая празь яе ўсё яшчэ пануе ў сям’і Ўлы. Трэцяе – пра вандроўку ў вёску Рухава, дзе калісьці жыла прабабуля й пра тое, якое месца ў культуры памяці там займае вада.

Product details

Product number
1437573
Product type
Book
ISBN
978-609-4920-50-9
Publication year
2025
Language
Belarusian
Binding
Softcover
Number of pages
35
Dimensions
5.1 x 7.9 in