Image
Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене

Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене

Лінэ Нагель Ільвісокер (author)

Book/Hardcover

29.00 €
Available

Description

Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку, што на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-колечы на планеце. У 2015-м лавіна накрыла цэнтр пасёлка, забраўшы жыцці маленькай дзяўчынкі і бацькі іншай сям’і. Наступная восень прынесла дажджы і земляныя апоўзні. З надыходам зімы новая лавіна абрынулася на дамы Лонг’іра. Усё часцейшыя буры і адлігі выклікаюць трывогу Лінэ. Што адбываецца з яе пасёлкам і Арктыкай? У пошуках адказаў яна гутарыць з метэаролагам, якая сама трапіла пад лавіну. Лінэ наведвае паляўнічага, які вытрымаў 40 зімовак у суворых умовах Шпіцбергена. Яна разбіраецца ў тым, што адбываецца з марскімі плынямі і надвор’ем, шукае сляды дагістарычных лясоў на архіпелагу, а ў паходзе з дзецьмі сустракае трох мядзведзяў. На сваім даследчыцкім шляху яна апісвае змены, праз якія праходзіць Лонг’ір, і разважае пра парадоксы пасёлка, які жыве з вуглездабычы і турызму. Гэта бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку.

Product details

Product number
1436351
Product type
Book
ISBN
978-609-9637-17-4
Publication place
Vilnius
Publisher
Пфляўмбаўм
Publication year
2023
Language
Belarusian
Binding
Hardcover
Number of pages
220
Dimensions
5.1 x 7.9 in