Image
Вялікі Гэтсбі

Вялікі Гэтсбі

Фрэнсіс С. Фіцджэралд (author)

Book/Hardcover

27.00 €
Available

Description

У сваім знакамітым рамане «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіс Скот Фіцджэралд па-майстэрску пераносіць нас на Лонг-Айленд залатых дваццатых гадоў мінулага стагоддзя: у часы небывалага эканамічнага росту, першых хмарачосаў і джазу, сухога закона і бясчынстваў, залітага бліскучымі агнямі Брадвея і моднікаў, якія кідалі выклік закаранелым умоўнасцям, у часы вялікіх надзей і яскравых падзенняў. Пранізліва і з далікатнай вытанчанасцю Фіцджэралд распавядае гісторыю маладога мільянера Джэя Гэтсбі, які ладзіць у сваім асабняку пышныя легендарныя вечарыны і збірае вакол сябе нью-ёркскі высокі свет. Але сам таямнічы гаспадар ні на каліўца не зацікаўлены ў тых вечарынах. За сляпучым фасадам хаваецца горкая туга па недасяжным, даўно страчаным каханні. Туга, якая перарастае ў апантанасць. «Вялікі Гэтсбі» – гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнае мары.

Product details

Product number
1435111
Product type
Book
ISBN
978-83-96719-02-7
Publication place
Warsaw
Publisher
Andrei Yanushkevich Publishing
Publication year
2023
Language
Belarusian
Binding
Hardcover
Number of pages
248
Dimensions
5.1 x 7.9 in