Image
Локісаў

Локісаў

Артур Клінаў (author)

Book/Hardcover

38.00 €
Available

Description

«Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве». Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха – нашая. Дзеючыя асобы – героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спасярод дэкарацыяў беларускага Твінпікса раптоўна ўцягвае ў вір рэвалюцыі. Гісторыя жудасная, але ж і страшэнна смешная. Працяг запаветаў Кафкі, Баршчэўскага, Хармса, Платонава і Гогаля... Кожны чытач знойдзе ў рамане нешта блізкае: вострасюжэтны трылер, філасофскую прыпавесць, сацыяльную драму. А нехта пасмяецца да слёз з дакладнага адбітка бязлітаснай беларускай рэчаіснасці.

Product details

Product number
1435080
Product type
Book
ISBN
978-609-8213-86-7
Publication place
Vilnius
Publisher
Пфляўмбаўм
Publication year
2020
Language
Belarusian
Binding
Hardcover
Number of pages
360
Dimensions
5.5 x 8.1 in