Радзіна
Збыт Слупоўскі (Verfasser)
Buch/Softcover
Beschreibung
Персанажы рамана належаць да некалькіх пакаленняў, якія на працягу гісторыі перажываюць усё новыя і новыя навалы і радыкальныя перамены: рэвалюцыю, калектывізацыю, вайну, Халакост, пярэбары з вёсак у гарады, перабудову і гэтак далей. Ад таго, на якім баку чалавек апынецца пры наступным пераломным моманце, будзе залежыць не толькі яго ўласнае жыццё, але і лёс яго нашчадкаў. Лініі фронту штораз нанава расколваюць сем’і і супольнасці, як гэта напраўду адбывалася і адбываецца ў Беларусі. У гульнявой манеры аўтар выкрывае розныя стэрэатыпы, дагэтуль пашыраныя ў беларускім грамадстве, і з страшнаватым гумарам дэманструе, што ў беларускай гісторыі не было простых ліній, так што, калі ёсць жаданне наблізіцца да праўды пра гэтую прастору, непазбежна давядзецца акунуцца ў вір цёмных гісторый.