Варашылаўград
Сяргей Жадан (Verfasser)
Buch/Softcover
Beschreibung
Гера, малады чалавек з бязладным жыццём, прыязджае на малую радзіму, у мястэчка на Луганшчыне (Луганск называўся Варашылаўградам за савецкім часам, за часам юнацтва галоўнага героя), каб ратаваць братаў бізнэс, і адразу ж атрымлівае цэлую купу праблем з крыміналітэтам, чыноўнікамі і былымі сябрамі. Сяргей Жадан выдатна адлюстраваў стан не толькі ўкраінскай, але ўсёй постсавецкай прасторы – атмасферу разгубленасці і няўтульнасці, поўнага неразумення таго, што будзе заўтра, але роспачнага прыняцця таго, што ёсць тут і цяпер. Раман прасякнуты духам сапраўднага сяброўства, лірычнымі ўспамінамі, дзіўнымі перапляценнямі мінулага і рэчаіснасці. Раман «Варашылаўград» – лаўрэат прэстыжнай сярэдняеўрапейскай прэміі «Ангелус».