Silva Rerum. Том 4
Крысціна Сабаляўскайце (Verfasser), Сяргей Шупа (Übersetzer)
Buch/Hardcover
Beschreibung
«Silva rerum IV» завяршае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. – гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэньняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй. Прафэсар матэматыкі езуіт Францішак Ксавэры Нарвойш – грамадзянін ня толькі Княства, але і сьвету, масон і філёзаф. Нансі, Вена, Кракаў, Варшава, Амстэрдам, Парыж, Лёндан – траекторыі яго падарожжаў, дзе ён сустракае магутных уладароў, выдатных навукоўцаў і незвычайных жанчын, назірае за цудамі музыкі і тэатру, перажывае забароненае каханьне і прывозіць у Вільню найноўшыя навуковыя веды і сьвежы вецер Асьветніцтва.