Прэпарацыя памяці
Марэк Торчык (Verfasser)
Buch/Softcover
Beschreibung
У 3:37 героя рамана пабудзіў тэлефонны званок і начная размова з маці расхвалявала дагэтуль спакойную роўнядзь успамінаў. Ён вяртаецца ў перыяд даспявання ў мараўскім Пршэраве, да перажыванняў маладога квір-хлопца, які расце ў кансерватыўным прамысловым горадзе, да таго ж у сям’і, якая не жыве ў дастатку. Як бы ні мянялася атачэнне, яно карае адрознасць. Герой літаральна прэпаруе сваю памяць. Гэта нагадвае працэс, калі мы разглядаем старыя фатаграфіі і пры гэтым шукаем дробныя дэталі, якія нярэдка раскрываюць значна больш, чым толькі тое, што відавочна на першы погляд. Герой расказвае пра маці, бацьку і дзеда, пра цкаванне, алкагалізм або змірэнне са сваёй адрознай сэксуальнай арыентацыяй. Ён разбірае на асобныя частачкі не толькі ўласныя ўспаміны, але і ўсю калектыўную памяць сваёй сям’і. Гэты крохкі дэбют – унікальная спроба прыўнесці ў чэшскі кантэкст тэмы сусветнай літаратуры. Паводле свайго стылю ён цудоўна ўпісваецца ў адзін шэраг з творчасцю такіх аўтараў, як Оўшэн Вуонг ці Эдуар Луі.