Image
Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці

Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці

Дарота Міхалюк (Verfasser)

Buch/Softcover

49,00 €
Lieferbar

Beschreibung

Беларуская Народная Рэспубліка неаднаразова была важнай тэмай на навуковых канферэнцыях, у публікацыях артыкулаў і раздзелаў у манаграфіях. Большасць аўтараў цытавалі працы Дароты Міхалюк, прызнаючы каштоўнасць тэзісаў і высноў, якія змяшчаюцца ў манаграфіі. У выпадку з дысертацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку здаецца дакладным сказаць, што аўтарка знайшла сваю тэму. Чытанне кнігі стварае ўражанне, што для Дароты Міхалюк гэта была не проста праца, народжаная з пачуцця абавязку напісаць дысертацыю, неабходную для акадэмічнай кар’еры, але і грандыёзная інтэлектуальная прыгода, якую найлепш характарызуюць два сказы ва ўводзінах у тэму: «Некалькі год таму ўпершыню я праглядала надрукаваныя дакументы, якія тычыліся Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны падаліся мне яскравым сведчаннем неардынарнай палітычнай драмы: юнацкія ідэалы, мары пра ўласную дзяржаву, адсутнасць разумення з боку міжнародных палітычных колаў, нечаканыя павароты, рамантычныя героі. Урэшце – трагічны фінал беларускай незалежніцкай ідэі і яе прыхільнікаў […]». Гэта выдатная сітуацыя для навукоўца, калі даследчая праблема паглынае яго гэтак жа моцна, як і сенсацыйны раман аматараў гэтага жанру. (праф. Яўген Мірановіч).

Produktdetails

Artikelnummer
1443264
Produkttyp
Buch
ISBN
978-83-67937-67-2
Erscheinungsort
Belastok
Verlag
Фонд Kamunikat.org
Erscheinungsjahr
2025
Sprache
Weißrussisch
Einband
Softcover
Seitenzahl
502
Gewicht
1,01 kg