Першы крок у аблоках
Марэк Гласка (Verfasser), Марыя Пушкіна (Übersetzer)
Buch/Softcover
Beschreibung
Марэк Гласка (1934–1969) – бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, – упершыню выходзіць у беларускіх перакладах. Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х – моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі. Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.