Дубовые яблочкі
Вольга Касцюк (Verfasser)
Buch/Softcover
Beschreibung
Героі гэтых апавяданняў не звязаны паміж сабой, але іх гісторыі паяднаны адзіным мінулым. Адных герояў і гераіняў пазнаеш адразу; у іншых гісторыях і дыялогах бачыш сябе, сяброў або суседзяў. «Дубовые яблочкі» – гэта шчыры, эмацыйны і смелы праект асабістага летапісу і медытацыі пра шматаблічча сям’і, пра мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам. Кніга пачынаецца па-руску, а заканчваецца на беларускай мове і роднай аўтарцы паляшуцкай гаворцы. Вольга Касцюк жыве ў Новай Зеландыі (Аатэароа). Яе апавяданні, вершы, эсэ і пераклады публікаваліся ў часопісах, анталогіях і анлайн-выданнях па ўсім свеце. У сваёй творчасці яна часта закранае тэмы, актуальныя для фемінісцкай літаратуры, пытанні дэкаланізацыі і моў.