
Барацьба Вялікага Княства Літоўскага за Інфлянты ў канцы XVI – пачатку XVII ст.
Віктар Якубаў (Verfasser)
Buch/Hardcover
Beschreibung
Кніга прысвечана змаганню Вялікага княства Літоўскага за Інфлянты ў 1582–1617 г., якое разглядаецца як частка шырэйшых працэсаў палітычнай, ваеннай і сацыяльнай трансфармацыі Рэчы Паспалітай і рэгіёна. Аутар аналізуе ход і метады ўключэння Лівоніі і Рыгі ў дзяржаўную сістэму Рэчы Паспалітай, канфлікты паміж цэнтральнымі і рэгіянальнымі элітамі, барацьбу ВКЛ з кароннымі элітамі, Масквой і Швецыяй за першынство ў Балтыйскім рэгіёне, уплыў вайны за Інфлянты 1600–1611 г. на грамадства і войска ВКЛ, а таксама аналізуе спробу ВКЛ выбудаваць уласную каланіяльную мадэль на паўночнай ускраіне дзяржавы. Даследванне спалучае традыцыйны аналіз крыніц з сучаснымі падыходамі – посткаланіяльнай тэорыяй, глабальнай гісторыяй і аналітыкай сацыяльных сетак.