
Усе хочуць... Есці
Ротбёль Грэтэ (Verfasser), Анна Карын Гархамн (Verfasser)
Buch/Softcover
Beschreibung
Дзіцячая кніжка для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. У кнізе распавядаецца, колькі яны жывуць, як растуць і што любяць есці. А яшчэ – ці можна іх карміць марозівам! «Калі дзеці ядуць, яны растуць і становяцца большымі і большымі! І мацнейшымі! Тое ж самае адбываецца і з матылькамі, вожыкамі ды катамі. Але ўсе яны любяць розную ежу. Чалавек можа вырасці вышэй за два метры. А якой даўжыні могуць быць жабка, чарвяк, рыба, багоўка ці птушка? І што яны мусяць есці, каб расці?» – гаворыцца ў анатацыі. Кнігу напісала Грэтэ Ротбёль, вядомая беларускім чытачам кнігай «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу», ілюстрацыі зрабіла Анна Карын Гархамн. Са шведскай мовы на беларускую кнігу пераклала Надзея Кандрусевіч.