
Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том 2
Тацяна Валодзіна (Verfasser), Вольга Волкава (Verfasser), Андрэй Кіштымаў (Verfasser), Ларыса Лаўрэенка (Verfasser), Уладзімір Лобач (Verfasser), Валянціна Мятліцкая (Лебедзева) (Verfasser), Сяргей Сергачоў (Verfasser), Андрэй Чарнякевіч (Verfasser), Захар Шыбека (Verfasser, Herausgeber)
Buch/Hardcover
Beschreibung
Аўтары раздзелаў манаграфіі даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных кірункаў. 1) Аналіз гістарыяграфіі і крыніц. 2) Агляд спажывецкага рынку, на якім фармаваўся і развіваўся гандаль. 3) Умовы, якія традыцыйна існавалі або былі створаны намаганнямі ўладаў для ажыццяўлення рознічнага гандлю. 4) Сам рознічны гандаль з асобым акцэнтам на дзейнасць і майстэрства гандляроў. 5) І нарэшце, на сцэну выводзіцца таксама важны актар рознічнага гандлю – спажывец з яго ўзаемаадносінамі з гандлярамі і роляй на спажывецкім рынку. Другі том ахапляе пэрыяд ад 1861 да 1920 году.