Image
Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце. Альбом-даведнік

Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце. Альбом-даведнік

Наталля Гардзіенка (Verfasser), Лявон Юрэвіч (Verfasser)

Buch/Softcover

78,00 €
Lieferbar

Beschreibung

Матэрыялы для альбома-даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» – 49-й кнігі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» – ад пачатку 1990-х гадоў з дапамогай дзясяткаў зацікаўленых асоб збіраліся ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Выданне ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах свету, у тым ліку падрабязна апісвае адмысловыя беларускія могілкі або беларускія часткі шматнацыянальных могільнікаў у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША, а таксама паасобныя надмагіллі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Італіі, Канадзе, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швецыі. Аўтары намагаліся прадставіць не толькі самі надмагільныя помнікі, але і асоб, якія пад імі спачылі, каб захаваць памяць пра сотні суродзічаў, што назаўсёды засталіся на чужыне. «Кніга могілак» – першае такога кшталту і аб’ёму беларускае выданне.

Produktdetails

Artikelnummer
1432074
Produkttyp
Buch
ISBN
978-83-67937-13-9
Erscheinungsort
Belastok
Verlag
Фонд Kamunikat.org
Erscheinungsjahr
2023
Sprache
Weißrussisch
Reihe
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Ausgabe
Кніга 49
Einband
Softcover
Seitenzahl
608
Gewicht
1,74 kg