Image
Дарога

Дарога

Кормак Макарці (Verfasser)

Buch/Hardcover

27,00 €
Lieferbar

Beschreibung

Кормак Макарці «Дарога» – постапакаліпсіс найвышэйшай пробы. Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры – бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх – свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў... Як нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» – прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання. Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.

Produktdetails

Artikelnummer
1430488
Produkttyp
Buch
ISBN
978-985-7283-20-0
Erscheinungsort
Warsaw
Verlag
Andrei Yanushkevich Publishing
Erscheinungsjahr
2022
Sprache
Weißrussisch
Einband
Hardcover
Seitenzahl
256
Maße
13,0 x 20,0 cm