Пан Проза
Сяргей Календа (Verfasser)
Buch/Hardcover
Beschreibung
Гэта тоўстая кніга, у якую ўвайшлі цыклы «Балтыйскія шкарпэткі», «Дэкалог», «Мімікрыя», «Усё ўлічана. All inclusive», «Апранутыя апавяданні», «Архітэктурныя апавяданні», «Выбраныя апавяданні», а таксама аповесці «Падарожжа на край ложка», «Часам панкі паміраюць» і «Акварыум». Сяргей Календа мог бы стаць гарадскім вар’ятам, аднак, на злосць зайздроснікам, ён паспяховы і як аўтар, і як стыліст. У яго прозе каралюе парадокс і неперавершаная ва ўменні пажартаваць логіка жыцця. Многія з апавяданняў аўтара містычныя і нават страшныя, яны вызваляюць з блытаніны невыразных думак бяссоннай ночы вобразы і сюжэты, з якімі на яве не хацелася б спатыкацца. Можна з пэўнасцю гаварыць пра ўласны аўтарскі стыль, які, аднак, існуе ў адным сусвеце з прыдумкамі Ніла Геймана.