Фарбы паралельнага свету
Мікола Дзядок (Verfasser)
Buch/Softcover
Beschreibung
«Фарбы паралельнага свету» – нізка з трынаццаці эсэ аб турэмнай сістэме Беларусі. Аўтар – Мікола Дзядок, адбываў пакаранне ў беларускіх турмах ў 2010–2015 гадах за шэраг радыкальных акцый пратэсту. Фарбы паралельнага свету паказваюць сапраўдны паралельны свет беларускай турмы: з яго злом і дабрынёй, радасцю і здрадай, сумленнасцю і падступнасцю. Жахлівыя гісторыі перамяжаюцца з узнёслымі эпізодамі, а бездань бесчалавечнасці – з высокімі ўчынкамі чалавечага духу. Частка гісторый была напісаная Міколам у зняволенні, частка – па выхадзе на свабоду. Асабняком сярод эсэ стаяць развагі Міколы Дзядка аб характары ўладных адносінаў у старажытнагрэцкіх міфах, напісаны па матывах прачытанага ў турэмнай бібліятэцы.