Вуліца Шарлатанаў
Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі (Verfasser), Андрэй Хадановіч (Übersetzer)
Buch/Softcover
Beschreibung
Пісаў зялёным атрамантам і не пісаў у шуфляду, бо прагнуў кантакту з публікай, якая яго багоміла. У міжваенны час меў багемную славу, і ўсенародную папулярнасьць пасьля вайны. Зьведаў супэртыражы і забарону на друк. Творцу ня раз «кэнсэлілі» (і дагэтуль спрабуюць) за правую ці левую кан’юнктурнасьць, а ён так напраўду ня знаўся на палітыцы, бо шчыра верыў толькі ў натхненьне, паэзію і віртуознае майстэрства паэта. Здагадаліся, якога? Шэсьць гадоў правёў у нямецкім палоне, дзе «маўчаў як скала», але тыя колькі вершаў, што напісаў, сталі легендарнымі. Год вандраваў па Эўропе, бо вяртаньне ў «народную» Польшчу азначала страту паэтычнай свабоды. І ўсё-ткі вярнуўся, бо дома былі жонка, дачка – і польская мова, якую ён умеў слухаць. І на тэрыторыі абсурду ды (сама)іроніі адваяваў сабе прастору для вольнай творчасьці, недаступную «сур’ёзьнейшым» аўтарам. Быў найлепшым польскім паэтам у найгоршыя для паэзіі часы. Ня быў ідэальным мужам, але хто яшчэ так апеў жонку і гармонію сямейнага побыту ў геніяльных вершах? Знаўца-мэляман, найлепшыя паэмы ствараў згодна з музычнымі прынцыпамі. Паліглёт і эрудыт, як мала хто чэрпаў з глыбіняў культуры. А яшчэ Галчыньскі… добра кладзецца на беларускую мову. Шмат перакладаў з кнігі «Сёмае неба» (2006) – ад Леаніда Дранько-Майсюка да Марыі Мартысевіч – гэта пацьвярджае. А «Вуліца шарлатанаў», якую вы трымаеце ў руках, – найпаўнейшае беларускае выданьне паэта. Палова сабраных тут вершаў і паэмаў друкуецца на нашай мове ўпершыню або ў новых перакладах, зробленых для гэтай кнігі.